Адказнасць за стральбу на выставе карыкатур на прарока Махамеда, якая адбылася ў горадзе Гарленд (штат Тэхас, ЗША), узялі на сябе баевікі групоўкі «Ісламская дзяржава» (ІД).

Пра гэта паведамляе радыёстанцыя RFI са спасылкай на арганізацыю SITE, якая займаецца маніторынгам актыўнасці экстрэмістаў у інтэрнэце.

Па дадзеных SITE, пра тое, што за атакай стаяць двое прыхільнікаў ІД, у Twitter паведаміў адзін з баевікоў. Асобы нападнікаў пакуль не ўстаноўлены. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі таксама пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?