У гэты дзень у касцёле Св. Яна адбудзецца набажэнства, цырымонія памяці ахвяраў вайны пройдзе на мемарыяле ў Панарах — тут удзельнікі мерапрыемства аддадуць даніну памяці ахвяр нацызму і Халакосту, загінулых салдат Літоўскай арміі, польскай Арміі Краёвай, мірных грамадзян.

Таксама адбудзецца ўскладанне вянкоў на Антокальскіх могілках у Вільні.

 Як патлумачылі ў Міністэрстве абароны, завяршэнне Другой сусветнай вайны ў Літве адзначаецца 8 мая, а не 9 мая, як гэта было пры савецкай уладзе, бо 8 мая 1945 года Германія падпісала акт аб безагаворачнай капітуляцыі.

Delfi нагадвае, што пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Літва засталася пад савецкай акупацыяй. Да 1952 года ў лагеры і высылку былі вывезеныя 275 тыс. грамадзян краіны, загінула больш за 20 тыс. удзельнікаў супраціву, членаў іх сем'яў і прыхільнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?