Урад вызначыў 56 краін у якасці перспектыўных рынкаў для экспарту беларускай прадукцыі.
Пра гэта ў інтэрв'ю праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1» вечарам 3 мая паведаміў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.
«Пэўныя вынікі ўвогуле ёсць, хаця імі нельга задаволіцца. За два месяцы 2015 года ў гэтыя 56 перспектыўных рынкаў мы адправілі прадукцыі на 107 млн. долараў больш, чым год таму», — расказаў ён. Пры гэтым экспарт у Расію скараціўся амаль на 900 млн. долараў.
Кіраўнік урада нагадаў, што прэзідэнтам у канцы мінулага года пастаўлена задача дабіцца экспарту ў 5 млрд. долараў у Кітай, Індыю, Інданезію, краіны Паўночнай і Паўднёвай Афрыкі, Лацінскай Амерыкі.
0
0
0
0
0
0