Па выніках беларуска-кітайскага бізнэс-форуму, які прайшоў у Мінску 11 мая, падпісана больш за 20 пагадненняў.

У прыватнасці, падпісаныя мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Мінгарвыканкамам і Народным урадам Пекіна, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкай вобласцю і правінцыяй Хубэй, мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам гандлю Беларусі і Народным урадам правінцыі Ганьсу.

Таксама падпісаныя мемарандум паміж Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Беларусі, Банкам развіцця Кітая і Huawei Technologies Co., Ltd. аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і мемарандум аб узаемаразуменні паміж Мінсувязі і карпарацыяй ZTE.

Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі і ААТ «Кітайская чыгунка» падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы транспартнай інфраструктуры.

Пагадненне аб супрацоўніцтве па рэалізацыі праектаў у сферы развіцця машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай і экалагічнай галін у Беларусі падпісалі «МК Альянс», China National Corporation Overseas Economic Cooperation, Віцебскі абласны выканаўчы камітэт і Нацыянальнае агенцтва па інвестыцыях і прыватызацыі.

Падпісаныя пагадненні аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Гомелем і Харбінам, аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў паміж Полацкам і Муданьцзянам, аб устанаўленні пабрацімскіх адносін паміж Гродна і Луннань.

Пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы развіцця машынабудаўнічай, нафтахімічнай, сельскагаспадарчай галіны і будаўніцтва ў Беларусі падпісалі ААТ «Амкадор» — Кіраўніцкая кампанія холдынга» і China National Corporation for Overseas Economic Cooperation.

Кітайская кампанія CITIC Construction Co.,Ltd. і РУВГП «Аршанскі льнокамбінат» падпісалі кантакт на рэалізацыю інвестыцыйнага праекта «Мадэрнізацыя рэспубліканскага ўнітарнага вытворча-гандлёвага прадпрыемства «Аршанскі льнокамбінат» з пашырэннем вытворчасці па вул. Маладзёжная, 3, у Оршы. II этап мадэрнізацыі».

Пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве ў развіцці чыгуначнай транспартнай інфраструктуры Беларусі падпісана паміж дзяржаўным аб'яднаннем «Беларуская чыгунка» і ААТ «Кітайская чыгуначная група» (CREC).

Генеральнае пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве ў развіцці аўтамабільнай транспартнай інфраструктуры Беларусі падпісана паміж Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Кіраўніцкая кампанія холдынга «Белаўтадар» і Кітайскай чыгуначнай групай.

«Белаўтадар» таксама падпісаў пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве з кампаніяй з абмежаванай адказнасцю «Кітайская карпарацыя па будаўніцтве дарог і мастоў».

Падчас форуму таксама заключаны дагавор паміж ТАА «Біяленд» і ААТ «Кітайская карпарацыя металургіі і будаўніцтва МСС 15», дагавор аб стварэнні сумеснага прадпрыемства паміж ТАА «Прамысловая карпарацыя Цзуншэнь» і ААТ «МТЗ», дагавор аб стварэнні сумеснага прадпрыемства з кітайскім і замежным капіталам паміж ТАА «Прамысловая карпарацыя Цзуншэнь» і ААТ «Гомсельмаш», пагадненне аб намерах аб супрацоўніцтве ў сферы вытворчасці сельскагаспадачай тэхнікі паміж ААТ «Гомсельмаш» і ТАА «Юньінь».

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі заключыў пагадненне аб супрацоўніцтве з кампаніяй Huawei.

Мемарандум аб супрацоўніцтве падпісаны паміж IZP Technologies Group Beijing і кансорцыумам ЗТАА «АОІ Лагістык Парк».

СЗАТ «БелДжы» і філіял Эксімбанка Кітая ў правінцыі Чжэцзян заключылі крэдытнае пагадненне аб прыцягненні камерцыйнага крэдыту для фінансавання інвестыцыйнага праекта «Будаўніцтва завода СЗАТ «Белджы».

Таксама падпісаны мемарандум аб пашырэнні стратэгічнага партнёрства і стварэнні новай вытворчасці паміж холдынгам «Гарызонт» і карпарацыяй «Мідэа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?