Фотапастка Falcon Eye FE-AC100 з датчыкам руху. Фота з беларускага інтэрнэт-магазіна

Фотапастка Falcon Eye FE-AC100 з датчыкам руху. Фота з беларускага інтэрнэт-магазіна

На шасці мінскіх вадасховішчах усталяваныя фотапасткі, перадае БЕЛТА словы начальніка службы па ўтрыманні гарадскіх лясоў, пляжаў і МКАД Аляксандра Прамінскага.

Камеры будуць сачыць за парадкам на Драздах, Крыніцы, Вячы, Пцічы, Цнянцы і Заслаўскім вадасховішчы.

Каб аўтамабілі не заязджалі на тэрыторыі вадасховішчаў, служба ўсталявала шлагбаўмы і абмежавальныя слупкі. Камеры, якіх у гэтым годзе стане ўдвая больш, зафіксуюць парушальнікаў. Таксама камеры будуць нацэленыя на месцы стыхійных сметнікаў.

У гэтым сезоне на мінскіх вадасховішчах таксама ўсталяваныя 11 новых альтанак і 13 комплексаў лясной мэблі, 51 мангал і 75 сметніц, 57 бясплатных біятуалетаў (адзін на Цнянцы — для людзей з абмежаванымі магчымасцямі). Смецце з мінскіх пляжаў служба абяцае вывозіць штодзень, а ў спякотныя дні і па выходных — двойчы на дзень.

Служба запланавала і забеспячэнне мангалаў на пляжах дровамі — першая партыя будзе завезеная ўжо ў бліжэйшыя выходныя.

Дровы плануецца завозіць штотыдзень, але пакуль невядома, ці стане паслуга платнай, распавёў Прамінскі «Мінск-Навінам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?