Баевікі так званай «Данецкай народнай рэспублікі» правялі адборачны этап конкурсу прыгажосці «Данецкая прыгажуня — 2015».
Як паведамляе РБК-Украіна, удзельніцы конкурсу павінны «фармаваць патрыятычны вобраз данецкай моладзі і ўплываць на грамадзянскую пазіцыю».
У ходзе конкурсу дзяўчыны дэфілявалі у сукенках і купальніках, расказвалі пра сябе ды дэманстравалі іншыя свае таленты.
Пераможцам, якія прайшлі кастынг, падарылі абразы і пуцёўкі ў фінал конкурсу, які пройдзе 4 ліпеня.
Арганізатары таксама заявілі, што дзяўчаты будуць «прадстаўляць ДНР у міжнародных праектах».
0
0
0
0
0
0