У Віцебскім раёне патануў аўтамабіль, паведамілі ў абласным упраўленні МНС.

Інфармацыя, што ў Віцебскім раёне ў Тулаўскім возеры пад вадой знойдзены легкавы аўтамабіль, паступіла выратавальнікам 11 чэрвеня каля 9-й гадзіны раніцы.

Як высветлілася, у возеры на адлегласці 10 м ад берага і глыбіні 1,5 м знаходзіцца легкавы аўтамабіль «Фольксваген Пасат», які належыць жыхару абласнога цэнтра. Са слоў гаспадара машыны, прыпаркаваны аўтамабіль, не пастаўлены на ручны тормаз, самаадвольна з'ехаў па схіле ў возера.

Работнікі вадалазнай службы ўпраўлення МНС абследавалі аўтамабіль на наяўнасць пацярпелых, такіх не выявілі. Затым ратавальнікі сумесна з работнікамі РАУС і АСВОД пры дапамозе надзіманага пантона паднялі аўтамабіль і выцягнулі на бераг.

Разгляд па факце здарэння праводзіцца супрацоўнікамі аддзялення ДАІ Віцебскага РАУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?