Суд Ёханэсбурга забараніў дыктатару Судана Амару аль-Башыру пакідаць Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку да высвятлення пытання, ці падлягае ён арышту і дастаўцы ў Міжнародны суд у Гаазе, які высунуў супраць яго абвінавачванні ў генацыдзе ў Дарфуры.

Башыр, толькі што «пераабраны» на чарговы прэзідэнцкі тэрмін, прыляцеў у ПАР для ўдзел ў саміце Афрыканскага Саюза.

Рашэнне суда выклікала гнеў прэзідэнта ПАР Джэйкаба Зумы, які запрасіў Башыра на саміт, але прэзідэнт не мае права скасаваць пастанову суддзі.

Разгляд справы мае адбыцца ў панядзелак, паведамляе газета «Уол-стрыт джорнал».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?