У 15:35 на «101» паступіла паведамленне аб тым, што ў Прыпяці пры купанні патанула дзіця.

Устаноўлена, што кіроўца пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі Мазырскага падраздзялення МНС Сяргей Карповіч у вольны ад нясення службы час знаходзіўся ў раёне Прыпяці ў пасёлку Крынічным.

Ён пачуў крыкі аб дапамозе з боку несанкцыянаванага пляжу і пабег да ракі. На паверхні вады танулі двое дзяцей, адзін з іх пайшоў пад ваду, а другі яшчэ знаходзіўся на акваторыі і спрабаваў выбрацца.

Дабраўшыся ўплаў, выратавальнік выцягнуў хлопчыка з вады. Пошукі другога дзіцяці вынікаў не прынеслі.

Патанулага працягвае шукаць вадалазная група Асвода. Паводле папярэдняй інфармацыі, дзеці знаходзіліся на несанкцыянаваным пляжы без нагляду бацькоў.

Ратавальнікі-пажарныя заклікаюць бацькоў пагаварыць з дзецьмі аб бяспецы. Растлумачыць ім правілы паводзін на вадзе і што рабіць, калі нехта пачаў тануць. Выключыце выпадкі купання на неабсталяваных пляжах. Будзьце асцярожныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?