Цела 32-гадовай знайшлі пад вокнамі дома №60 Моладзевага мікрараёна раніцай 13 чэрвеня.

Паводле інфармацыі супрацоўнікаў Светлагорскага раённага аддзела Следчага камітэта, позна ўначы ад суседзяў паступіў сігнал, што жанчына гучна крычыць і просіць аб дапамозе, паведамляе svetlik.by

Заведзена крымінальная справа па артыкуле 139 КК Рэспублікі Беларусь «Забойства». Двое падазраваных затрыманыя. Вядуцца следчыя дзеянні.

«У ходзе сваркі 25-гадовы гаспадар кватэры і яго сябар выкінулі дзяўчыну з акна 9-га паверха», — распавялі kp.by ў праваахоўных органах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0