Такі пункт гледжання выказаў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом ФРГ у Беларусі Вальфрамам Маасам, якая адбылася з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.

«Калі мы прымем сумесныя намаганні, то можам значна паглыбіць адносіны паміж Беларуссю і Германіяй», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што Беларусь лічыць прыярытэтным супрацоўніцтва з Германіяй і рэалізуе многае з улікам досведу гэтай краіны. У прыватнасці, у беларускай прамысловасці многае мадэрнізуецца зыходзячы са стандартаў Германіі, сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Калі мы з вамі дамовімся, калі ў нас будуць агульныя інтарэсы, то мы будзем вельмі адказнымі партнёрамі і гатовыя рэалізоўваць агульныя дамоўленасці, размаўляць на любыя тэмы па любых праблемах», — запэўніў ён. Лукашэнка высока ацаніў намаганні Вальфрама Мааса, накіраваныя на ўмацаванне беларуска-германскіх адносін.

«Я дзякую Вам за тую канструктыўную пазіцыю, якую Вы займалі, будучы ў Беларусі ў якасці пасла, і рабілі ўсё магчымае, каб нашы народы былі бліжэй і лепш разумелі адзін аднаго, — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Вы не рабілі крокаў, якія б стваралі нейкае напружанне паміж Беларуссю і Германіяй. Вы разумееце нашу сітуацыю, выдатна ведаеце гісторыю нашых адносін. Вы мудра і тактоўна паводзілі сябе як пасол».

У сваю чаргу Вальфрам Маас падкрэсліў, што Беларусь належыць да еўрапейскай сям'і народаў.

«Працуючы ў вашай краіне, я пераканаўся ў гэтым, — адзначыў дыпламат. — Я не пераацэньваю магчымасці пасла ў развіцці двухбаковых адносін. Разам з тым хачу сказаць, што мне было лёгка працаваць у Беларусі». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?