У Вялікабрытаніі адзначаюць 800-гадовы юбілей Вялікай хартыі вольнасцяў, вядомай таксама як Magna Carta, — дакумента, які заклаў асновы сучаснай дэмакратыі і правоў чалавека.

У прыватнасці, Вялікая хартыя, падпісаная ў 1215 годзе англійскім каралём Джонам (Іаанам) Беззямельным, упершыню абмежавала правы манарха, зрабіўшы яго аб'ектам права, а таксама замацавала за жыхарамі і права на справядлівы суд і на ўдзел у прыняцці рашэнняў аб размеркаванні сабраных падаткаў.

Magna Carta легла ў аснову шматлікіх сучасных дакументаў, у тым ліку Канстытуцыі Злучаных Штатаў Амерыкі і Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

У святочнай цырымоніі, якая праходзіць у даліне Ранімед на захад ад Лондана, дзе ў 1215 годзе адбылося падпісанне Вялікай хартыі, прымае ўдзел каралева Вялікабрытаніі Елізавета II і іншыя члены каралеўскай сям'і.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?