Армію трэба развіваць так, каб нікому не было цікава нават глядзець коса ў наш бок. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра абароны Андрэя Раўкова.

Кіраўніка дзяржавы праінфармавалі аб ходзе мадэрнізацыі беларускай арміі. Ён канстатаваў, што прыстасоўваць яе да ўмоў сучасных войнаў і выклікаў прыходзіцца ўжо трэці раз.

«Нікуды ад гэтага не дзенешся. Свет вельмі дынамічны, асабліва ў гэтым плане. Не ўлічваць сусветны досвед вядзення сучаснай вайны мы не можам. У адваротным выпадку мы будзем ствараць «монстра» — войска, якая потым не зможа ваяваць. Не дай бог, калі гэта адбудзецца, вядома», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Але мы заўсёды павінны мець гэта на ўвазе,бо армія для гэтага і існуе, каб абараніць сваю краіну. А лепш развіваць войска так, каб нікому не было цікава нават паглядзець коса ў наш бок, гэта значыць Узброеныя Сілы павінны быць магутнымі», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнку паведамлена аб праблемных пытаннях мадэрнізацыі арміі, а таксама аб чарговых выпрабаваннях ракетных і іншых сістэм, якія ствараюцца для абароны тэрыторыі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?