Скульптуры Канстанціна Касцючэнкі (злева) і Паўла Вайніцкага
Першая ў Мінску выстава вулічных інсталяцый «Арт-астравы» адкрыецца на востраве Камсамольцаў у чацвер, 18 чэрвеня. Пад адкрытым небам будуць выстаўленыя 14 інсталяцый 11 беларускіх скульптараў.
Урачыстае адкрыццё «Арт-астравоў» адбудзецца а 18-й гадзіне. Наведнікаў чакае бясплатная экскурсія па інсталяцыях, выступ вулічных артыстаў і канцэрт аркестру «Няміга».
Свае работы выставяць Канстанцін Селіханаў, Канстанцін Касцючэнка, Міхаіл Шыкаў, Павел Вайніцкі, Валерый Малахаў, Вадзім Мацкевіч, Ігар Лявонцьеў, Дзяніс Барсукоў, Таццяна Гомза, Пётр Кузміч і Віктар Астэр.
Выстава працягнецца да канца лета ды закрыецца толькі пасля святкавання Дня горада 14 верасня. Уваход бясплатны. Арганізатары чакаюць за ўвесь час не менш за мільён наведнікаў — як мінчукоў, так і гасцей сталіцы.