«Няма ніякага іншага вырашэння ўкраінскай праблемы, акрамя як магчымасці вырашыць яе мірным шляхам і праз поўнае, безумоўнае выкананне дамоўленасцей, дасягнутых у Мінску», — заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 10 ліпеня ва Уфе на прэс-канферэнцыі па выніках самітаў БРІКС і ШАС.

«Мне сапраўды здаецца, што ў вядомай ступені ўрэгуляванне прабуксоўвае з-за таго, што ў нашых партнёраў у Кіеве няма жадання весці прамыя перамовы з Данбасам — з Луганскам і Данецкам», — сказаў Пуцін, словы якога прыводзіць прэс-служба Крамля.

На думку расійскага кіраўніка, гэта выглядае «крыху дзіўна», таму што «менавіта партнёры з Кіева настойвалі на тым, каб у Мінску з'явіліся першыя асобы данецкай і луганскай непрызнаных рэспублік, каб менавіта яны падпісвалі гэтыя дакументы».

«Яны прыехалі і падпісалі, аб'явілі аб тым, што гатовы выконваць, а цяпер мы бачым, што з імі не хочуць наўпрост зносіцца. Навошта тады прасілі, каб яны прыехалі і падпісвалі дакументы? Гэта, сама меней, дзіўна. Будзем зыходзіць з таго, што гэта ўсё-такі тактычны ход. Я схільны хутчэй лічыць, што ў нас больш шансаў на поспех, чым на правал», — заявіў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0