Сёння днём у многіх раёнах Беларусі чакаецца рэзкае паніжэнне дзённай тэмпературы паветра.

Залева ў Мінску 2 верасня, Кастрычніцкая плошча, фота Сяргея Гудзіліна

Залева ў Мінску 2 верасня, Кастрычніцкая плошча, фота Сяргея Гудзіліна

У разгар дня максімальная тэмпература паветра прагназуецца ад 16 да 22 градусаў, па паўднёвым усходзе да 23—27 градусаў.

На працягу дня чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, па паўднёвым усходзе з навальніцамі. Вецер паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру.

Сёння ў сталіцы: воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж. Вецер паўночна-заходні ўмераны. Максімальная тэмпература паветра 18—20. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?