Нападаючы клуба НХЛ «Вашынгтон Кэпіталз» і зборнай Расіі па хакеі Аляксандр Авечкін абвясціў пра заручыны. Яго нявестай стала дачка знакамітай актрысы Веры Глаголевай Анастасія Шубская.

Аб будучых пераменах у жыцця хакеіст паведаміў на сваёй старонцы ў Instagram. Авечкін падпісаў фота з нявестай вельмі кранальна: «Мая дзяўчынка, дзякуй, што ты з'явілася ў маім жыцці».

Калі менавіта адбудзецца вяселле, яны пакуль не паведамляюць.

Трохразовы чэмпіён свету паведаміў, што сустракаецца з Шубскай з канца сакавіка 2015 года. Ёй 21 год, яна працуе мадэллю, таксама здымалася ў серыяле «Жанчына жадае ведаць…», галоўную ролю ў якім выканала яе маці.

Фота ІТАР-ТАСС/Алена Руско

Фота ІТАР-ТАСС/Алена Руско

У сакавіку 2015 года Авечкін трапіў у рэйтынг самых зайздросных хакеістаў-халасцякоў, заняўшы ў ім другі радок. Хакеіст у студзені 2008 года падпісаў з «Вашынгтон Кэпіталз» 13-гадовы кантракт на суму $124 млн. Раней ён быў заручаны з расійскай тэнісісткай Марыяй Кірыленка, але летам 2014-га спартсменка скасавала адносіны з Авечкіным, пасля чаго выйшла замуж за чыноўніка Аляксея Сцяпанава. 17 верасня 2015 года Аляксандру Авечкіну споўніцца 30 гадоў.

Анастасія Шубская ўваходзіць у спіс самых багатых нявест Расіі. Яе бацька Кірыл Шубскі — прэзідэнт страхавой кампаніі «Согласіе-Альянс», яго багацце ацэньваецца прыкладна ў $2 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0