У Лідскім раёне на трасе Мінск—Гродна перакуліўся гружаны металічнымі трубамі аўтамабіль MAN, зарэгістраваны ў Расіі. Кіроўца загінуў. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

ДТЗ адбылося паміж трэцяй і чацвёртай гадзінамі ночы 13 верасня ў раёне вёскі Більтаўцы Лідскага раёна. Грузавік MAN рухаўся з боку г. Мінска, легкавы аўтамабіль BMW — насустрач. Кіроўца легкавога аўтамабіля страціў увагу і на прамым участку выехаў на сустрэчную паласу. Пасля сутыкнення гружаны металічнымі трубамі аўтацягнік ў левым кювеце перакуліўся і стаў коламі ўверх.

29-гадовы кіроўца грузавіка памёр на месцы.

BMW, які справакаваў аварыю, падчас ДТЗ развярнуўся і спыніўся справа па хадзе руху, аўтамабіль не атрымаў сур'ёзных пашкоджанняў, у ім ніхто не пацярпеў.

У ДАІ адзначылі, што аварыя адбылася на аварыйна небяспечным участку аўтадарогі, пра што кіроўцаў папярэджваюць разметка і адпаведныя дарожныя знакі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?