Фота: kolomoiets, ru-travel.livejournal.com

Фота: kolomoiets, ru-travel.livejournal.com

Начальнікам УУС Мінаблвыканкама распачата крымінальная справа па ч.1 арт.430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да 48-гадовай жыхаркі г. Капыль, раней не судзімай, якая працуе галоўным спецыялістам упраўлення антыманапольнай і цэнавай палітыкі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

З'яўляючыся службовай асобай, упаўнаважанай ажыццяўляць правядзенне аналітычных і кантрольных дзеянняў у адносінах да суб'ектаў гаспадарання розных формаў уласнасці, знаходзячыся ў сваім службовым кабінеце ў Капылі, атрымала ад дырэктара адной з фірмаў хабар 5 мільёнаў рублёў за станоўчае вырашэнне пытання, якое ўваходзіць у яе кампетэнцыю, а менавіта аб спрыяльным зыходзе правадзімай ёю праверкі фірмы, у тым ліку па зніжэнні сумы штрафных санкцый.

Чыноўніца ўзята пад варту.

Праводзяцца далейшыя аператыўна-вышуковыя і следчыя мерапрыемствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?