В. Прыдруйск Віцебскай губ. Дрысенскага пав. Паштовы аддзел у Прыдруйску заменены цяпер на паштова-тэлеграфны. Гэта справа даўно ляжала на сэрцы нашым жыцелём, бо выходзіла вялікая нявыгада ад няхвату тэлеграфа.
«НН» № 40, 1910
14 верасня на вуліцы Леніна ў цэнтры Віцебска адбыўся выбух. Два мінакі былі параненыя, 22 верасня — яшчэ адзін выбух, зноў у Віцебску, зноў у цэнтры, на той самай вуліцы Леніна. Гэтым разам параненых — больш за тры дзясяткі. Шасці асобам давялося рабіць тэрміновыя аперацыі, каб выратаваць жыццё. Праз некалькі гадзінаў пасля выбуху навіны тэлебачання пра падзеі ў Віцебску маўчалі (падзеяй дня быў з’езд БРСМ), і толькі радыё давала скупую інфармацыю.
«НН» №36, 2005
0
0
0
0
0
0