Пра тое, што пасяджэнне адкладзена, паведаміла праваабаронца Людміла Гразнова са спасылкай на адваката Вячаслава Праскаловіча. Справу адклалі, бо Жамчужны не быў дастаўлены з віцебскага ізалятара. Прычыны гэтага пакуль невядомыя.

Міхаіл Жамчужны

Міхаіл Жамчужны

«Але калі разглядалі касацыйную скаргу па справе Бандарэнкі, то сам Бандарэнка не прысутнічаў на пасяджэнні. Таму я мяркую, што адсутнасць на працэсе Міхаіла Жамчужнага не з’яўляецца рэальным тлумачэннем чаму адклалі разгляд справы», - выказала сваю думку Гразнова.

Нагадаем, што Міхаіл Жамчужны, заснавальнік праваабарончай арганізацыі «Платформ іннавэйшн», у ліпені атрымаў 6 гадоў пазбаўлення волі. Суд прызнаў яго вінаватым у падбухторванні да наўмыснага разгалашэння службовай тайны; у незаконным набыцці ў мэтах збыту і збыце спецыяльных тэхнічных сродкаў, прызначаных для сакрэтнага атрымання інфармацыі, а таксама ў замаху на дачу хабару.

Сам Жамчужны віну не прызнае, заяўляе, што справу супраць яго сфабрыкавалі. Прычынай нібыта стала яго праваабарончая дзейнасць. Але аб ёй не надта ведаюць нават іншыя віцебскія праваабаронцы.

Дарэчы, у 2007 годзе Жамчужны ўжо быў асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі. Па словах яго калегаў, справа была звязана з махінацыямі ў навуковай сферы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?