Спікер Рады Федэрацыі Валянціна Мацвіенка сказала, што Расія гатовая разгледзець магчымасць удзелу ў ваеннай аперацыі Ірака супраць «Ісламскай дзяржавы».

«У выпадку афіцыйнага звароту Ірака да Расійскай Федэрацыі кіраўніцтва краіны разгледзіць палітычную і ваенную мэтазгоднасць удзелу нашых паветраных сілаў у ваеннай аперацыі», — сказала Мацвіенка падчас свайго афіцыйнага візіту ў Іярданію.

Яна дадала, што пакуль Ірак не звяртаўся да Расіі з просьбай аб удзеле ў ваеннай аперацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?