У судзе Добрушскага раёна разглядаецца крымінальная справа ў дачыненні да грамадзяніна Кітайскай Народнай Рэспублікі, які абвінавачваецца ў наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання. 

Саракавасьмігадовы рабочы ўдарыў нажом свайго начальніка-брыгадзіра — таксама грамадзяніна Кітая. Канфлікт адбыўся на тэрыторыі завода па вытворчасці кардону, які будуецца кітайскай кампаніяй. Сварка ўзнікла на глебе вытворчых адносін. 

Абодва фігуранты справы не размаўляюць на дзяржаўных мовах Беларусі, таму судовы працэс праходзіць з удзелам перакладчыкаў, а таксама прадстаўніка консульства. Прысуд па справе чакаецца ў канцы кастрычніка, паведаміла прэс-сакратар Гомельскага абласнога суда Наталля Пугачова. 

Паводле ч. 1 арт. 147 Крымінальнага кодэкса абвінавачванаму пагражае абмежаванне волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў ці пазбаўленне волі на тэрмін ад чатырох да васьмі гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?