Агульны аб'ём золатавалютных рэзерваў Кітая за верасень скараціўся на $43,3 млрд. 

Зніжэнне было чаканым пасля дэвальвацыі юаня ў жніўні, перадае Ройтэрз.

Перад тым рэзервы Кітая скараціліся на 91 мільярд за жнівень. Гэта быў гістарычны рэкорд. Ніколі яшчэ Кітай не траціў столькі на падтрыманне курсу юаня. І гэта нягледзячы на 5-працэнтавую дэвальвацыю кітайскай валюты.

Праўда, золатавалютныя рэзервы Кітая агромністыя. На сёння яны складаюць прыкладна $3514 млрд. Гэта значыць, што за жнівень і верасень Кітай вытраціў толькі прыкладна 4% іх. І тым не менш, эканамісты ўспрынялі інфармацыю як чарговы трывожны званочак адносна стану кітайскай гаспадаркі.

Цікава, што ў момант пачатку пераходу Кітая ад сацыялізму да капіталізму ў эканоміцы, а гэта было ў 1980 годзе, золатавалютныя рэзервы Кітая складалі ўсяго 2,55 млрд даляраў.

Для параўнання, золатавалютныя рэзервы Беларусі на сёння — каля 4,6 млрд даляраў, Польшчы — 104 млрд, Расіі — 370 млрд. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?