У Падгорыцы, сталіцы Чарнагорыі, другі дзень запар працягваліся сутыкненні паліцыі і дэманстрантаў. Тысячы чалавек, якія выступаюць за адстаўку прэм'ер-міністра Міла Джуканавіча і узначаленага ім левага ўрада, ў нядзелю зноў выйшлі на вуліцы.

Як паведамляе агенцтва Reuters, паліцыя ачапіла ўсе дзяржаўныя ўстановы, уключаючы парламент і будынак урада краіны. Невялічкая група людзей у масках, якая знаходзілася сярод дэманстрантаў, закідала супрацоўнікаў правапарадку камянямі і бутэлькамі з запальнай сумессю. У адказ паліцыя ўжыла слезацечны газ.

У ходзе маніфестацыі апазіцыя прад'явіла ультыматум прэм'ер-міністру, прыстрашыўшы масавымі акцыямі пратэсту.

Пачынаючы з канца верасня апазіцыйныя лідары выводзяць на вуліцы Падгорыцы тысячы чалавек. Праціўнікі цяперашняй улады патрабуюць стварэння часовага ўрада і правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў. У нармальным рэжыме выбары ў Чарнагорыі павінны адбыцца вясной 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?