Юлія Андрыенка, якая прапала пад Ракавам (Валожынскі раён Мінскай вобласці), знойдзеная. 

«Пятнаццацігадовая дзяўчынка знойдзеная. Усё з ёй добра», — паведаміў у сацыяльных сетках пошукава-ратавальны атрад «Анёл». 

Пра вышук дзяўчынкі «Анёл» абвясціў днём 18 кастрычніка. 

Юлія Андрыенка, якая пражывае па вуліцы Брыля, 21, у Мінску, прапала 16 кастрычніка. Дзяўчынка сышла прыкладна ў 16.30 з санаторыя «Пралеска» ў вёсцы Ракаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?