Некалькі дзён таму ў Старадарожскі РАУС паступіла інфармацыя ад дзяжурнага ўрача мясцовай бальніцы аб тым, што ў рэанімацыю са шматлікімі пранікаючымі нажавымі раненнямі грудзей дастаўлены 22-гадовы мясцовы жыхар. 

Як паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама, па арыенціроўцы аператыўнага дзяжурнага нарадамі міліцыі ў вёсцы Кавалічы былі затрыманыя чатыры мясцовыя жыхары. Папярэдне ўстаноўлена, што кампанія маладых людзей прама на вуліцы распівала спіртное. Адзін з хлопцаў запатрабаваў у сябра вярнуць доўг — 80 тысяч рублёў.

Паміж прыяцелямі адбылася слоўная сварка, якая хутка перарасла ў бойку. У парыве гневу даўжнік дастаў нож і тройчы ўдарыў ім у грудзі крэдытора.

Убачыўшы, што справа прыняла небяспечны абарот, трое астатніх удзельнікаў інцыдэнту выклікалі машыну хуткай дапамогі. Усе пяцёра — знаёмыя адзін з адным з дзяцінства, раней не прыцягваліся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці. 

Пацярпеламу зроблена аперацыя, медыкі сцвярджаюць, што яму пашанцавала, бо адным з удараў была зачэпленая артэрыя, і пры некаторым прамаруджванні маладога чалавека выратаваць было б немагчыма. 

Падазраваны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Старадарожскім РАСК распачатая крымінальная справа на падставе ч. 1 арт. 147 КК (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?