Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС сталіцы шукаюць двух падазраваных у пашкоджанні каванай карэты маладых людзей.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, 10 кастрычніка каля 5.30 двое маладых людзей каля адной са сталічных кавярняў па вуліцы Няміга пашкодзілі карэту ручной працы, якая выкарыстоўваецца для перавозкі людзей падчас розных мерапрыемстваў — святаў, вяселляў, рамантычных прагулак па горадзе.

Маладыя людзі падышлі да карэты і паспрабавалі яе адкрыць, але беспаспяхова. Затым адзін з іх пачаў наносіць па карэце ўдары нагамі і рукамі, спрабаваў выбіць шкло. Меркаваныя зламыснікі патрапілі ў аб'ектыў камеры відэаназірання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0