Памятная дошка ў гонар першай гуманітарнай місіі ААН у Беларусі з`явілася 19 кастрычніка на доме-музеі «Лошыцкая сядзіба» ў Мінску.

На дошцы на беларускай і англійскай мовах напісана: «У гэтым доме ў 1946—1947 гадах размяшчалася місія адміністрацыі дапамогі і аднаўлення Аб`яднаных Нацый (UNRRA). Памятная дошка ўстаноўлена ў 70-ю гадавіну заканчэння Другой сусветнай вайны і стварэння ААН, адна з заснавальніц якой — Беларусь». Задачай UNRRA было аказанне эканамічнай дапамогі краінам Еўропы, а таксама рэпатрыяцыя і падтрымка бежанцаў у пасляваенны час.

У прысутнасці дыпламатаў Германіі, Італіі, Кітая, Кыргызстана, Літвы, Малдовы, Швецыі, Эстоніі і іншых краін, беларускіх чыноўнікаў і журналістаў памятную дошку адкрылі міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд, пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Санака Самарасінха і старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?