У Пентагоне мяркуюць, што Расія рыхтуецца да пераразання падводных кабеляў, праз якія ідзе асноўная частка глабальных інтэрнэт-камунікацый. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на ўласныя крыніцы ў абаронных ведамствах ЗША.

Нагодай для боязі стала ўсё большая актыўнасць расійскіх падлодак у раёнах пралягання кабеляў. Звестак аб спробах перарэзаць кабелі не паступала. У Пентагоне асцерагаюцца, што мэтай расійскіх падлодак могуць стаць цяжкадаступныя акіянскія ўчасткі залягання кабеляў, якія будзе цяжка аднавіць у кароткія тэрміны.

Акрамя кантролю за дзейнасцю расійскіх падлодак у ЗША вывучаюць перамяшчэнне акіянаграфічнага судна «Янтар». Расія настойвае, што на «Янтары» маецца выключна даследчае абсталяванне мірнага характару. Крыніцы The New York Times у ВМФ ЗША кажуць, што спускальныя апараты на борце «Янтара» здольныя перарэзаць інтэрнэт-кабелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?