Пасля таго, як Еўрапарламент зацвердзіць рэгламент аб адмене тарыфаў на роўмінг у краінах Еўрапейскага саюза, з 30 красавіка 2016 г тарыфы паменшацца ў чатыры разы, паведаміў сёння на прэс-брыфінгу дэпутат Еўрапарламента Крыш'яніс Каруньш.

Ён сказаў, што поўная адмена тарыфаў на роўмінг ў ЕС чакаецца летам 2017 года.

Па дадзеных Еўрапарламента, цяпер тарыф за адну хвіліну размовы ў роўмінгу складае 0,19 еўра, а ў пераходным перыядзе тарыф паменшыцца да 0,05 еўра. Калі зараз адпраўка аднаго СМС каштуе 0,06 еўра, то з красавіка яна будзе каштаваць 0,02 еўра, а за адзін мегабіт дадзеных трэба будзе плаціць 0,05 еўра замест цяперашніх 0,20.

З поўнай адменай тарыфаў мабільныя паслугі ў роўмінгу будуць каштаваць столькі ж, як у аператара ў сваёй краіне. Канчатковае галасаванне па адмене тарыфаў на роўмінг адбудзецца ў Еўрапарламенце 28 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?