By.tribuna.com зрабіла матэрыял, чаму ў Беларусі людзі перасталі хадзіць на стадыён. Чатыры гісторыі пра тое, як любоў ператварылася ў абыякавасць. У тым ліку і праз вобшукі пры ўваходзе на футбольныя і хакейныя арэны.

22-гадовы студэнт Антон з Гомеля распавёў наступную гісторыю.

«У 2014 годзе хадзіў на матчы чэмпіянату свету па хакеі. Міліцыянты тады вызначыліся несусветнай дурасцю. Пры ўваходзе на арэны хіба што ў шкарпэткі не залазілі. А ў «Чыжоўцы» адзін капітан прымушаў усіх уключаць розныя прылады: мабілкі, планшэты і гэтак далей. У мяне на айпадзе была шыкоўная «Пагоня» на застаўцы. Ну і пачаўся невялікі перфоманс: «Як вас завуць? Вашы дадзеныя?» Лаяцца было ў падлу. Сунуў пашпарт: «Перапісвайце, можа прэмію дадуць».

Чапляцца да карцінак у гаджэтах гэта зусім маразм! Цяпер хаджу толькі на вельмі знакавыя матчы. Так, даводзіцца пераступаць праз сябе, трываць гэтыя ператрусы. Гэта мне не падабаецца, так што зносіны з міліцыяй на футболе мінімізаваў.

Нядаўна, да прыкладу, хацеў паглядзець на новы стадыён «Мінска». Прыйшоў на гульню «гараджан» з БАТЭ. Мяне абшукалі, аблаялі ды яшчэ і вывернулі мозг пастаянным паўторам слоў аб забароне да праносу калюча-рэжучай зброі. Няўжо нехта сякеру панясе з сабой?! Стаіць сяржант наперавес з «мацюгальнікам» і верашчыць на палову стадыёна! Панурая абстаноўка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0