Зранку 25 кастрычніка ў вёсцы Дабрэйка Шклоўскага раёна адбылося надзвычайнае здарэнне. У кацельні малочна-таварнага комплексу разарваўся кацёл.

Пры выбуху пацярпелі два чалавекі, інфармуе сайт МНС. 40-гадовы вартаўнік прадпрыемства быў шпіталізаваны з папярэднім дыягназам «тэрмічныя апёкі 17% цела, закрытая чэрапна-мазгавая траўма, выцятая рана цемянной вобласці галавы». Трапіў у лякарню і 30-гадовы апальшчык з дыягназам «тэрмічныя апёкі 20% цела, апёкавы шок».

Выбух разбурыў дзве сцяны кацельні, зрушыў пліты перакрыцця.

Адна з меркаваных прычын выбуху — залішні ціск у сістэме ацяплення з-за адсутнасці цыркуляцыі вады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0