Жыхароў Рагачоўскага раёна расстралялі ў Маскоўскай вобласці: адзін загінуў, трое параненыя. Канфлікт адбыўся ў горадзе Перасвет Сергіева-Пасадскага раёна ў ноч на 5 кастрычніка.

Там мясцовы жыхар, які працуе ў мясцовым жа АМАП (капітан паліцыі, Павел Сталяроў), стаў ахвярай кампаніі ў 6-8 чалавек, гастарбайтэраў з Рагачоўскага раёна. Яны былі даволі п'яныя, і бойка завязалася на роўным месцы. Крыху пазней сілавік, трохі прыйшоўшы ў сябе, патэлефанаваў 33-гадоваму былому стралку АМАП Рафіку Агамагамедаву, які пражываў за некалькі дамоў ад месца здарэння. Той прыбыў на дапамогу, узяўшы з сабой траўматычны пісталет. Разам з таварышам яны вырашылі ўціхамірыць агрэсараў, зноў завязалася бойка, Рафік адкрыў агонь па нагах. Трох хуліганаў ён паспеў параніць.

Калі яго збілі, падаючы, ён стрэліў у галаву аднаму з нападнікаў. Куля прашыла чэрап і той памёр імгненна.

Цікава, што ў 2012 годзе Агамагамедаў разам з парай баявых таварышаў змаглі адбіць пенсіянера, да якога прысталі п'яныя хуліганы на тэрыторыі Перасвета. Калегі доўга ўспаміналі, што Рафік ні на секунду не засумняваўся ў вырашэнні абараніць пажылога мужчыну нават калі на яго наставілі «ствол». У Агамагамедава стрэлілі двойчы, адна з куль прайшла праз шчаку і пакінула шнар на твары.

Але хуліганаў затрымалі і ўжо асудзілі — стралок сеў на паўтара гады агульнага рэжыму. Па дадзеным факце следчым аддзелам па горадзе Сергіеў-Пасад ГСУ СК Расіі па Маскоўскай вобласці распачата крымінальная справа па артыкуле КК РФ «забойства», - патлумачыла «МК» старэйшы памочнік кіраўніка ГСУ СКР па вобласці Вольга Врадзій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?