У нядзелю на палігон узброеных сіл Літвы ў Руклю былі дастаўлены танкі ЗША M1A2 Abrams, якія будуць выкарыстоўвацца падчас сумесных літоўска-амерыканскіх вучэнняў.

Новая змена амерыканскіх вайскоўцаў, якая складаецца амаль з 230 чалавек, прыбыла ў Літву на тыдзень раней. Разам з ратацыйнай ротай у краіну прыбылі і вайскоўцы Роты прамой падтрымкі, якія займаюцца лагістычным забеспячэннем амерыканскіх вайскоўцаў.

Яшчэ больш за 60 транспартных сродкаў, уключаючы 13 баявых машын пяхоты Bradley, у Літву будуць дастаўлены ў гэтую сераду. Гэтая тэхніка таксама будзе дыслакаваная ў Рукле.

Па роце амерыканскіх ваенных, якія прадстаўляюць сухапутныя сілы, у Балтыйскіх краінах і Польшчы дыслакуюцца па прынцыпе ратацыі з вясны 2014 года. Амерыканскія вайскоўцы будуць удзельнічаць у вучэннях у Літве з танкамі Abrams ў другі раз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?