У Гродзенскай вобласці пад вартай утрымліваецца ўкраінскі байкер, работнік ювелірнай майстэрні ў горадзе Уладзімір-Валынскі, які незаконна прадаваў у Беларусі вырабы з каштоўнага металу.

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, загадзя вырабіўшы шырокі асартымент прадметаў з серабря, хлопец прыехаў у Беларусь у канцы жніўня на 9-ы міжнародны Лідскі байк-фэст, дзе разгарнуў бурны гандаль. Матацыкліст размясціўся прама на месцы правядзення мерапрыемства, паказваючы тэматычныя ланцужкі, масіўныя бранзалеты і кольцы з чарапамі, якія карысталіся попытам сярод байкераў. Гандаль ішоў бойка. Магчыма, менавіта таму пра яго стала вядома міліцыі. Затрымалі гандляра з доказамі злачынства супрацоўнікі АБЭЗ Лідскага РАУС, выявіўшы пры ім 328 розных найменняў вырабаў са срэбра агульнай масай амаль 5,5 кг. Кошт канфіскаванага склаў каля 300 млн. рублёў. 

Усе вырабы не мелі водціскаў дзяржаўных прабірных клеймаў дзяржаўнай прабірнай інспекцыі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і прабірных клеймаў дзяржаўнай інспекцыі прабірнага нагляду былога СССР, г.зн. гандаль імі быў забаронены, і такія дзеянні ўтваралі склад злачынства, прадугледжаны ч. 1 арт. 223 КК (парушэнне правілаў аб здзелках з каштоўнымі металамі і камянямі). 

У межах крымінальнай справы праводзяцца фізіка-хімічная і трасалагічная экспертызы. У гэтым выпадку заключэнні па выніках гэтых даследаванняў неабходныя. З канца жніўня прадавец знаходзіцца пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?