Следчы камітэт расследуе крымінальную справу па факце ДТЗ у Гомелі з удзелам міліцэйскай машыны.
5 верасня прыкладна ў 5.50 па вуліцы Шаўчэнкі службовы аўтамабіль міліцыі ўчыніў наезд на пешахода, у выніку чаго яму нанесены цяжкія цялесныя пашкоджанні.
Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель адцягнуў увагу ад кіравання і выехаў на ходнікі, дзе збіў чалавека. Пацярпеламу прыкладна 45 гадоў, ён атрымаў адкрытыя пераломы і іншыя траўмы.
ДАІ шукае відавочцаў здарэння і грамадзян, якія маюць якую-небудзь інфармацыю пра гэта ДТЗ, і просіць паведаміць па тэлефонах у Гомелі: 68-35-07, 68-40-84 ці ў дзяжурную частку ДАІ 57-44-44.
0
0
0
0
0
0