Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі. 

Для многіх беларусаў 7 лістапада — дарагое сэрцу свята, сімвал працоўнага гераізму першых пяцігодак, воінскага подзвігу ў гады Вялікай Айчыннай вайны, яркіх дасягненняў ва ўсіх сферах жыцця грамадства пасляваенных гадоў, адзначаецца ў віншаванні. «Звяртаючыся да мінулага, мы здабываем з яго бясцэнныя ўрокі. Маральныя ідэалы, якія дапамагалі нашым папярэднікам адольваюць любыя цяжкасці і атрымліваць перамогу ў самых складаных абставінах, не губляюць сваёй актуальнасці і сёння, — выказаў перакананасць кіраўнік дзяржавы. — Бо перад нашай краінай стаяць маштабныя задачы: значна павысіць якасць жыцця, стварыць эканоміку ведаў і новых тэхналогій, забяспечыць канкурэнтаздольнасць Беларусі ў свеце».

«Мы будуем сацыяльна арыентаваную дзяржаву, у аснове якой — павага да людзей працы, ідэалы роўнасці і сацыяльнай справядлівасці, імкненне да ўзаемаразумення і яднанню ў імя дабрабыту нашай Радзімы», — гаворыцца ў віншаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?