Карціна ўяўляе сабой партрэт аголенай спявачкі кабарэ. На адваротным баку палатна прысутнічае яшчэ адзін малюнак — з'едлівая карыкатура на арт-дылера Пікаса. Яе выявілі толькі падчас рэстаўрацыі карціны ў 2000 годзе.

AP

AP

Партрэт аголенай спявачкі быў напісаны мастаком у 19 гадоў, неўзабаве пасля пераезду ў Парыж. Яго ацэначны кошт складаў 60 млн даляраў. На таргі карціну выставіў бізнэсмэн Уільям Кох, які набыў яе ў 1984 годзе за 3 млн долараў.

Пабла Пікаса лічыцца самым дарагім мастаком.

Яго палотны рэгулярна ставяць рэкорды на розных аўкцыёнах. У прыватнасці, цяпер самай дарагой карцінай у свеце лічацца яго «Алжырскія жанчыны», якія пайшлі ў маі з малатка за 179 млн даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?