Фота Дзмітрыя Брушко.

А 21-й гадзіне сёння ўвечары на ўсіх каналах беларускага тэлебачання пачнецца трансляцыя ўрачыстасцяў з нагоды ўступлення на пасаду прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Саму цырымонію інаўгурацыі, прысягу прэзідэнту вайскоўцаў, а таксама канцэрт будуць паказваць і ўдзень у жывой трансляцыі. Увечары дзённы запіс паўтораць.

Як анансуецца, акрамя беларускіх поп-зорак, на канцэрце выступіць пенсіянер расійскай эстрады Юрый Антонаў.

Аляксандр Лукашэнка кіруе Беларуссю 21 год, новы тэрмін дае яму 26 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?