Мінскі прадпрымальнік абраў нестандартны спосаб павіншаваць сваю жонку з днём народзінаў. Будучы дырэктарам рэкламнага агенцтва, ён арандаваў пяць білбордаў у тых месцах горада, дзе яго каханая бывае часцей за ўсё — пад вокнамі дома ў Курасоўшчыне, на праспекце Дзяржынскага каля гіпермаркета ProStore і бізнэс-цэнтра Rubin Plaza, на перакрыжаванні праспекта і вуліцы Жукава і непадалёк ад МКАД.

Мужчына распавёў Onliner.by, што яго жонка прыйшла ў дзікае захапленне, калі ўбачыла такое крэатыўнае віншаванне.

Не кожны чалавек можна выкупіць такім чынам білборд. Гэта ў першую чаргу камерцыйная рэклама і яна павінна суправаджацца найменнем кампаніі або прадпрымальніка. Размяшчэнне рэкламы на білбордзе каштуе ад 250 да 700 долараў.

Фота: Onliner.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?