Reuters.com

Reuters.com

Парламент Каталоніі мае права правесці дэбаты і галасаванне аб аддзяленні ад Іспаніі.

Канстытуцыйны суд у Мадрыдзе адхіліў у чацвер, 5 лістапада, сумесны пазоў кіруючай іспанскай Народнай партыі, Сацыялістычнай партыі Каталоніі і каталонскага ліберальнага руху «Грамадзяне», якія патрабавалі прызнаць галасаванне неканстытуцыйным.

Кааліцыя каталонскіх незалежнікаў перамагла 27 верасня на выбарах у Барселоне, атрымаўшы 62 з 135 месцаў у рэгіянальным парламенце. Яшчэ 10 месцаў атрымала дружалюбная гэтаму блоку вельмі левая партыя «Кандыдаты народнага адзінства» (CUP). Сепаратысты паабяцалі дамагчыся незалежнасці на працягу васемнаццаці месяцаў.

Дэбаты і галасаванне аб аддзяленні ад Іспаніі намечаны на 9 лістапада

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?