Жыхар Мазырскага раёна атрымаў за паўгода працы ў Расіі 58 тысячаў расійскіх рублёў, 55 з якіх аказаліся несапраўднымі. Тое, што купюры з’яўляюцца сувенірнай прадукцыяй, гастарбайтар з жонкай даведаліся пры спробе абмяняць іх у адным з мазырскіх банкаў.

Аб несапраўднасці купюр сведчаць надпісы «білет банка прыколаў», «не з’яўляецца плацёжным сродкам» ды іншыя прыкметы. Мужчына не заўважыў іх, бо мае сур’ёзныя праблемы са зрокам. Падман стаў для яго сапраўдным шокам, бо ён цалкам давяраў свайму расійскаму працадаўцу.

Як паведамляе тэлеканал «Мазыр», у горадзе пачасціліся спробы абмяняць у банку сувенірныя грошы. Акрамя таго, хапае і выпадкаў, звязаных з традыцыйнымі фальшыўкамі — копіямі арыгіналаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?