Белы дом заявіў, што віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам паабяцаў перадаць Украіне трэці транш у $1 млрд на барацьбу з карупцыяй і на падатковую рэформу, паведамляецца на сайце адміністрацыі амерыканскага кіраўніка.

Віцэ-прэзідэнт падкрэсліў гатоўнасць Злучаных Штатаў даць крэдыт Украіне. Гэта будзе зроблена ў рамках намаганняў па расследаванні і судовым пераследзе карупцыі і для гарантыі таго, што падатковая рэформа краіны праходзіць у адпаведнасці з праграмай МВФ.

Раней паведамлялася, што віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн і прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка пагутарылі на некалькі тэм, абмеркаваўшы эканамічныя рэформы, антыкарупцыйныя ініцыятывы, а таксама мінскія дамоўленасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?