Брытанскія спецслужбы мяркуюць, што бомбу ў расійскі самалёт А321 авіякампаніі «Кагалымавія», які разбіўся на Сінаі, маглі закласці перад вылетам з аэрапорта егіпецкага Шарм-эль-Шэйха.

Як удалося высветліць Бі-бі-сі, брытанскія эксперты мяркуюць, што выбуховае прыстасаванне магло быць закладзена ў багажнае аддзяленне самалёта.

Версія пра бомбу з'явілася ў брытанскіх спецслужбаў пасля перахопу шэрагу паведамленняў, якімі абменьваліся ісламісты на Сінайскім паўвостраве.

Дакладная прычына катастрофы невядомая. У Крамлі раней заяўлялі, што версіі пра прычыны крушэння лайнера можа вылучаць толькі следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?