Два чалавекі, у тым ліку малалетняе дзіця, загінулі ў дарожна-транспартным здарэнні 5 лістапада ў Ваўкавыскім раёне.

Як паведамляе МУС Беларусі, паблізу вёскі Улезлы ў 18.30 мужчына 1961 года нараджэння, кіруючы мікрааўтобусам «Мэрсэдэс», выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з легкавым «Фольксвагенам».

У выніку ДТЗ кіроўца «Мерседэса» і яго жонка змешчаны ў бальніцу, а жанчына-кіроўца «Фальксвагена» 1991 года нараджэння і яе сын 2013 нараджэння загінулі. Усе — жыхары Ваўкавыска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?