Фота AFP

Фота AFP

Перамовы лідараў групоўкі «Ісламская дзяржава» у сірыйскім горадзе Рака і іх саюзнікаў на Сінайскім паўвостраве сведчаць пра дачыненне баевікоў да крушэння расійскага A321 «Кагалымавія». Як распавялі NBC неназваныя амерыканскія чыноўнікі, у сваёй размове ісламісты хваліліся дачыненнем да катастрофы.

«Яны вельмі выразна святкавалі», — распавёў адзін з суразмоўцаў канала (цытата паводле Reuters). Ён адзначыў, што ў размове згадваліся дэталі, якія тычацца выбуху самалёта. Баевікі таксама абмеркавалі, як менавіта ім удалося арганізаваць катастрофу.

Раней The Times паведамляла пра тое, што брытанская і амерыканская выведка перахапіла перамовы сінайскай групоўкі, звязанай з ІД. У электронных паведамленнях гаварылася пра тое, што на борт лайнера было пранесенае выбуховае прыстасаваньне.

31 кастрычніка самалёт авіякампаніі «Кагалымавія», які ладзіў рэйс па маршруце Шарм-эль-Шэйх — Санкт-Пецярбург, разбіўся на Сінайскім паўвостраве праз 23 хвіліны пасля ўзлёту. На яго борце знаходзіліся 224 чалавекі, 217 пасажыраў і сем членаў экіпажа, усе яны загінулі.

Пасля катастрофы прадстаўнікі «Ісламскай дзяржавы» двойчы заяўлялі пра сваё дачыненне да кататсрофы. Але расійскія ўлады выключалі падобную версію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?