У новы ўрад Канады, сфарміраваны Ліберальнай партыяй, увайшло 15 мужчын і 15 жанчын. А міністрам абароны прызначаны прававерны сікх. Падпалкоўнік Харджыт Саджджан — баявы афіцэр, які тройчы служыў у Афганістане і адзін раз у Босніі.

Лібералы робяць стаўку на галасы жанчын і нацыянальных меншасцей. Сярод новых міністраў ёсць, напрыклад, і адна ўкраінка.

Генерал-губернатар Канады ўручае Саджджану ордэн за ваенныя заслугі (2014 год). Фота офіса генерал-губернатар Канады.

Саджджан насіў традыцыйны сікхскі цюрбан нават у часе службы. Фота з Твітара. Упершыню пост міністра абароны адной з краін Вялікай Сямёркі займае выхадзец з нацыянальных меншасцей. 

У падпалкоўніка Саджджана двое дзяцей, ён іх таксама гадуе ў сікхскіх традыцыях. Акрамя таго, іх сям'я ахвяруе грошы на ўтрыманне чатырох сірот. Фота з Твітара.

Сікхі — рэлігійная група ў Індыі, якая складае большасць насельнікаў у штаце Пенджаб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?