Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» выпусціла відэазварот, у якім утрымліваецца пагроза здзейсніць крывавыя напады на тэрыторыі Расіі.

Медыяпадраздзяленне ІД — Al Hayat Media Center — размясціла відэа на рускай мове, яно суправаджаецца тытрамі на англійскай.

У роліку са шматлiкiмі кадрамі забойстваў гаворыцца, што «хутка, вельмі хутка кроў пральецца морам». У ім таксама ўтрымліваюцца пагрозы ўзяць Крэмль і «вярнуць Каўказ».

Некаторыя часткі тэксту відавочна звернутыя да жыхароў не толькі Расіі, але і Еўропы ў цэлым.

Закадравы тэкст уяўляе сабой па форме традыцыйны спеў «нашыд» і нагадвае адзін з галоўных джыхадзістскіх гімнаў, якія выкарыстоўваюцца ІД у прапагандысцкіх відэа са сцэнамі гвалту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?