Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўзнагародзіў ордэнам Свабоды амерыканскага фінансіста і філантропа Джорджа Сораса.

«Ваша актыўная дзейнасць на працягу апошніх гадоў надзвычай спрыяла дэмакратычным зменам, якія цяпер адбываюцца ва Украіне. Таму для мяне вялікі гонар уручыць вам сёння гэтую высокую ўзнагароду з сімвалічнай назвай — ордэн Свабоды», — сказаў украінскі лідар падчас сустрэчы з Сорасам.

Парашэнка адзначыў значную ролю ў зацвярджэнні дэмакратыі ва Украіне, якую ўжо на працягу 25 гадоў грае заснаваны Сорасам міжнародны фонд «Адраджэнне».

У прэзідэнцкім указе адзначаецца, што Сорас узнагароджаны «за значныя асабістыя заслугі ва ўмацаванні міжнароднага аўтарытэту ўкраінскай дзяржавы, важкі ўклад у рэалізацыю сацыяльна-эканамічных рэформаў, шматгадовую плённую дзейнасць».

Сам Сорас, якому ў жніўні споўнілася 85 гадоў, сказаў, што для яго атрымаць гэтую ўзнагароду — вялікі гонар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?